BE RU EN

DeepState: З вёскі Заходняе на Харкаўшчыне выбілі расіян

  • 22.09.2026, 20:40

Стаў вядомы чарговы поспех Сіл абароны Украіны.

Заходняе зачыстылі. Увогуле, гэтая інфармацыя з'явілася яшчэ паўтары тыдні таму, але на ўзроўні асноўных маніторынгавых каналаў, у тым ліку DeepState, абнаўленне з'явілася толькі сёння. Пра гэта ў сваім тэлеграм-канале напісаў вядомы ўкраінскі ваенны эксперт Аляксандр Каваленка.

Па сутнасці, гаворка ідзе не проста пра зачыстку чарговай вёскі, а пра зону кантролю ЗСУ над трасай Р-79 на Куп'янск, над ляснымі масівамі Заходняга, Парнянскага і Варнянскага і над правым берагам ракі Аскол, з прамым уварваннем у батанічны заказнік «Крэйдавы», які больш не з'яўляецца зручнай лазейкай для выхаду на Галубаўку з далейшай інфільтрацыяй у горад.

Дарэчы, калі хто забыў, то ў кастрычніку споўніцца роўна год, як генерал Кузоўлеў, міністр абароны РФ Белаусаў, кіраўнік Генштаба РФ Герасімаў і Пуцін паведамілі пра «ўзяцце пад поўны кантроль» Куп'янска.

Мінуў год. А Расія не толькі не захапіла Куп'янск, але і паслядоўна страчвае кантроль над Двурэчанскім плацдармам.

Апошнія навіны