BE RU EN

Зяленскі і Трамп сустрэліся ў Нью-Ёрку

  • 22.09.2026, 21:14

Сустрэча ў прысутнасці журналістаў трывала сем хвілін.

Прэзідэнт Украіны Уладзімір Зяленскі у аўторак, 22 ліпеня, сустрэўся з прэзідэнтам ЗША Дональдам Трампам у Нью-Ёрку. Перамовы праходзяць на палях 81-й сесіі Генеральнай асамблеі ААН.

Усё, што вядома пра сустрэчу прэзідэнтаў, сабрала РБК-Украіна у матэрыяле.

У пачатку сустрэчы Трамп пракаментаваў украінскія ўдары па расійскіх НПЗ. Паводле яго слоў, ён будзе абмяркоўваць гэтае пытанне з Зяленскім, бо гэта ўплывае на цэны на паліва.

У той жа час Зяленскі выказаў надзею, што вайну ўдасца завяршыць да зімы і што Трамп дапаможа ў гэтым.

На пытанне, ці пагодзіцца Пуцін сустрэцца ў Маямі на саміце G20, Трамп адказаў: «Я не ведаю, ці пагодзіцца ён, але ён хоча завяршыць вайну. Яны абодва (разам з Зяленскім — рэд.) хочуць завяршыць вайну».

Акрамя таго, Трамп дадаў, што сёння ёсць добрая магчымасць заключыць пагадненне паміж Украінай і РФ. На яго думку, у інтарэсах Расіі — завяршыць вайну, бо ёсць два варыянты: адзін дрэнны, другі — прывядзе да велічы.

Варта адзначыць, што сустрэча Зяленскага з Трампам у прысутнасці журналістаў трывала 7 хвілін, пасля яна працягнулася ў закрытым фармаце.

Што папярэднічала сустрэчы

Зяленскі прыбыў у Нью-Ёрк для ўдзелу ў Генасамблеі ААН. Прэзідэнт Украіны анансаваў каля 20 сустрэч з прадстаўнікамі ЗША, еўрапейскімі лідарамі, кіраўнікамі міжнародных арганізацый, амерыканскіх кампаній і аналітычных цэнтраў.

Таксама кіраўнік дзяржавы паведамляў пра падрыхтаваную да падпісання новую Drone Deal. Сярод прыярытэтаў украінскага боку ён назваў набліжэнне міру, абарону жыцця людзей, узмацненне СПА і канкрэтныя прапановы па бяспецы і дэскалацыі.

Апошнія навіны