Зяленскі: Спадзяюся на завяршэнне вайны да зімы з дапамогай Трампа
- 22.09.2026, 21:20
Прэзідэнт Украіны і лідар ЗША праводзяць двухбаковую сустрэчу ў Нью-Ёрку.
Украінскі прэзідэнт Уладзімір Зяленскі выказаў надзею на завяршэнне поўнамаштабнай вайны да зімы з дапамогай амерыканскага лідара Дональда Трампа.
Пра гэта паведамляе РБК-Украіна са спасылкай на трансляцыю сустрэчы двух лідараў на палях 81-й сесіі Генеральнай Асамблеі ААН.
— Спадзяюся, мы зможам скончыць гэтую вайну да зімы, і Трамп у гэтым дапаможа, — заявіў Зяленскі.
У сваю чаргу Трамп падкрэсліў, што і прэзідэнт Украіны, і расійскі дыктатар хочуць, каб вайна скончылася.
— Настаў час. Занадта шмат людзей гіне, і ніхто гэтага не хоча, — падкрэсліў прэзідэнт ЗША.