Прэзідэнт ЗША заявіў, што абмяркуе «пякельныя санкцыі» з Сі Цзіньпінам
- 22.09.2026, 22:21
Кіраўнік КНР прыляціць заўтра ў ЗША ўпершыню за больш як 10 гадоў.
Прэзідэнт ЗША Дональд Трамп заявіў, што абмяркуе «закон Грэма», які, у прыватнасці, датычыць санкцый супраць Расіі і «штрафных пошлін» у дачыненні да пакупнікоў расійскіх энерганосьбітаў, з кітайскім лідарам Сі Цзіньпінам.
Пра гэта ён заявіў падчас сустрэчы з прэзідэнтам Украіны Уладзімірам Зяленскім у Нью-Ёрку.
Прэзідэнт ЗША адзначыў, што «закон Грэма», які ён нядаўна падпісаў, з’яўляецца «вельмі строгім».
На пытанне пра магчымы ўплыў гэтага закона на Кітай, бо гэтая краіна з’яўляецца лідарам па закупках расійскай нафты і газу, Трамп адказаў, што абмяркуе гэта падчас сустрэчы з кітайскім лідарам.
«Мабыць, я буду пра гэта казаць… Мы будзем абмяркоўваць шмат што. Гэта будзе выдатная сустрэча, і мы гэта абмяркуем; у нас вельмі добрыя адносіны», — сказаў прэзідэнт ЗША.
Як паведамлялася, лідар Кітая Сі Цзіньпін 23–25 верасня наведае Злучаныя Штаты з дзяржаўным візітам па запрашэнні амерыканскага прэзідэнта Дональда Трампа — упершыню за больш як 10 гадоў.