BE RU EN

Стуб агучыў вырашальнае пасланне Маскве і Пуціну

  • 23.09.2026, 8:17

Расія не зможа дасягнуць перамогі ў вайне супраць Украіны.

Прэзідэнт Фінляндыі Аляксандр Стуб у нядаўніх каментарыях для Bloomberg заявіў, што Расія не зможа дасягнуць перамогі ў вайне супраць Украіны.

У гэтым кантэксце ён заклікаў Маскву пачаць перамовы аб яе завяршэнні.

Паводле яго слоў, і ўкраінскі лідар Уладзімір Зяленскі, і прэзідэнт ЗША Дональд Трамп хочуць міру, таму вырашальным крокам для завяршэння вайны павінен стаць удзел расійскага дыктатара Уладзіміра Пуціна ў перамоўным працэсе.

«Нашае пасланне расіянам такое: паслухайце, вы ў гэтым не пераможаце, таму давайце паспрабуем пакласці гэтаму канец», — сказаў Стуб.

Аднак рэальных крокаў да завяршэння вайны Масква не прадпрымае. Паводле падлікаў OSINT-даследчыкаў, у верасні РФ, наадварот, рэзка павялічыла колькасць дыверсій у Еўропе. Акрамя таго, еўрапейскім лідарам стала вядома пра назапашванне Расіяй найноўшых ударных дронаў для будучых атакаў па краінах ЕС.

Апошнія навіны