Беспілотнікі атакавалі Уфу: чутныя выбухі, каля мясцовага НПЗ бачны дым
- 23.09.2026, 11:17
Расійскі Башкартастан пацярпеў ад атакі БПЛА.
Мясцовыя жыхары паведамляюць пра гукі выбухаў над Уфай. Паводле іх звестак, сродкі СПА спрабуюць збіць беспілотнікі.
OSINT-аналітык тэлеграм-канала ASTRA, прааналізаваўшы фота відавочцы, устанавіў, што дым бачны ў раёне мясцовага НПЗ.
У аэрапорце Уфы ўводзілі абмежаванні на вылет і прыём самалётаў.
Маніторынгавы канал Exilenova+ адзначае, што ў прамысловай зоне Уфы размешчаныя адразу тры НПЗ, таму расіяне ўзмацнілі яе ахову.
21 верасня таксама паведамлялася пра атаку беспілотнікаў на НПЗ у Башкартастане. У сеціве пісалі пра дым над Уфай.
У жніўні былі атакаваныя мясцовыя прадпрыемствы «Башнефть-Новойл», «Башнефть-УНПЗ» і «Башнефть-Уфанефтехим».