BE RU EN

«Белтэлекам», за што я плачу 50 рублёў кожны месяц?»

  • 23.09.2026, 11:40

Служба падтрымкі мабільнага аператара два тыдні не рэагуе на звароты.

Карыстальнік Threads vanichkayo расказаў пра праблему, на якую ўжо неаднаразова скардзіліся абаненты кампаніі «Белтэлекам».

«Белтэлекам», гэта ўвогуле нармальна? — піша ён. — Плачу каля 50 рублёў у месяц за інтэрнэт, дзе заяўленая хуткасць да 500 Мбіт/с. Насамрэч інтэрнэт працуе настолькі жахліва, што часам прасцей уключыць мабільны інтэрнэт на тэлефоне — ён працуе значна лепш.

Немагчыма нармальна глядзець фільмы, серыялы і YouTube — пастаянныя загрузкі і затрымкі. Нават звычайныя старонкі адкрываюцца з затрымкай, а спампаваць які-небудзь файл — асобнае выпрабаванне.

Самае цікавае — праблема цягнецца ўжо амаль два тыдні. За гэты час я двойчы тэлефанаваў у падтрымку. Кожны раз адказ адзін: «Заяўка зафіксавана».

Добра, заяўка зафіксавана. А калі інтэрнэт будзе нармальна працаваць?

Пры гэтым за паслугу мы працягваем спраўна плаціць.

Проста перайсці да іншага аператара таксама не варыянт — у нашым населеным пункце іншы аператар падключыць не можа.

Таму пытанне да «Белтэлекама»: за што я плачу каля 50 рублёў кожны месяц?»

Некаторыя карыстальнікі сацсеткі параілі падключыць мадэм да тэлевізара з дапамогай дроту. На гэта аўтар допісу задаў сустрэчнае пытанне: «Як падключыць дрот да тэлефона або планшэта?»

Апошнія навіны