Партнікоў назваў рэальныя мэты Пуціна ў вайне ва Украіне
- 23.09.2026, 11:59
Веданне гэтага пазбаўляе ад небяспечных ілюзій.
Журналіст Віталь Партнікоў апісаў, як ён бачыць ратаванне Украіны яе ж грамадзянамі: «Мы з вамі павінны дзейнічаць, як маці, якая дзеля ратавання свайго дзіцяці кінула яго ў яр па дарозе ў Бабін Яр. Мы павінны такім чынам уратаваць Радзіму. Калі мы будзем убаюкваць сябе думкамі пра тое, што заўтра Уіткоф і Кушнер прыедуць і ўгавораць Пуціна, паведаміўшы, што трэба пачынаць перамовы і завяршаць вайну, мы гэтага ніколі не дачакаемся, таму я ўвесь час кажу, што ніякіх ілюзій быць не павінна».
Пра гэта палітычны аналітык распавёў у інтэрв’ю для тэлеканала Espresso TV на YouTube.
«Каб адбыліся рэальныя перамовы, трэба дакладна зразумець мэты ворага. Мэты ворага — знішчэнне ўкраінскай дзяржавы і знішчэнне ўкраінскага народа, і гэта вельмі важны момант, таму што знішчэнне ўкраінскай дзяржавы заўсёды было мэтай расіян, а вось татальнае знішчэнне ўкраінскага народа, так званае канчатковае вырашэнне ўкраінскага пытання па прыкладзе яўрэйскага, — такога не было, бо расіяне лічылі ўкраінцаў даволі лаяльнымі да сваёй улады», — патлумачыў Партнікоў.
Таксама публіцыст назваў рэальныя мэты Крамля ў вайне ва Украіне: «З пункту гледжання расіяніна, такога, як Пуцін, украінец — гэта недараблены рускі, якога трэба проста дарабіць. Гады вайны пераканалі расіян, што гэта не так. Яны зрабілі выснову, што і дзяржавы быць не павінна, і людзей, якія лічаць сябе ўкраінцамі, тут таксама быць не павінна. Гэта трэба проста ўсведамляць. Таксама трэба ўсведамляць, што перамовы падчас вайны заўсёды адбываюцца тады, калі ёсць для іх рэальная глеба. Глеба — гэта, для пачатку, спыненне агню».