BE RU EN

Лукашысты хочуць тэрмінова забараніць імпартныя яблыкі

  • 23.09.2026, 13:34

Пад яблыневыя сады толькі ў Брэсцкай вобласці адведзена 1,5 тысячы гектараў зямлі.

У Беларусі трэба забараніць імпарт яблыкаў. Пра гэта ў эфіры праўладнага тэлеканала СТВ заявіў старшыня Брэсцкага аблвыканкама Пётр Пархомчык.

Лукашыст сказаў, што на Брэсцчыне вырошчваецца трэць рэспубліканскага аб'ёму яблыкаў. Сёлета тут плануюць сабраць іх у тры разы больш — каля 130 тон.

Пад яблыневыя сады ў Брэсцкай вобласці адведзена 1,5 тысячы гектараў зямлі. Да гэтай плошчы мяркуецца дадаць яшчэ крыху больш за 500 га.

Усё гэта, на думку Пархомчыка, з'яўляецца аргументам на карысць таго, каб «завоз у Беларусь імпартнага яблыка быў тэрмінова прыпынены».

Апошнія навіны