BE RU EN

Праверка баявой гатоўнасці пачалася ў ВПС і войсках СПА Беларусі

  • 23.09.2026, 16:24

Па загадзе Лукашэнкі.

У Беларусі працягваецца праверка баявой гатоўнасці Узброеных Сіл, якая праводзіцца па даручэнні Лукашэнкі. На гэты раз мерапрыемствы пачаліся ў Ваенна-паветраных сілах і войсках супрацьпаветранай абароны, паведамляе БелТА.

«Ваенна-паветраныя сілы і войскі СПА і ў мірны час выконваюць задачы па баявым дзяжурстве, ахове паветраных межаў не толькі нашай краіны, але і вонкавага перыметра «саюзнай дзяржавы», — заявіў дзяржаўны сакратар Савета бяспекі Аляксандр Вольфовіч.

«Працягваецца праверка Узброеных Сіл, іншых структур ваеннай арганізацыі дзяржавы. Нядаўна мы завяршылі праверку Міністэрства ўнутраных спраў. Літаральна на мінулым тыдні быў раптоўна правераны адзін з танкавых батальёнаў механізаванай брыгады», — дадаў ён.

Апошнія навіны