BE RU EN

Украінскія дроны падбілі расійскую САУ пад Харкавам

  • 23.09.2026, 17:11

Маскіровачная сетка акупантаў не выратавала.

Байцы памежнай брыгады «Гарт» выявілі і знішчылі расійскую самаходную артылерыйскую ўстаноўку, якую акупанты замаскіравалі ў капоніры ў лесапаласе ў Харкаўскай вобласці.

Варожую САУ выявіла разведвальна-ўдарная група БПЛА падчас баявога вылету на Паўднёва-Слабажанскім кірунку.

З дапамогай першага дрона памежнікі сарвалі маскіровачную заслону, за якой расіяне схавалі артылерыйскую ўстаноўку.

Пасля выяўлення пазіцыі наступныя беспілотнікі нанеслі ўдары непасрэдна па САУ і знішчылі яе.

У ходзе баёвых дзеянняў аператары БПЛА «Гарта» таксама паразілі расійскі танк, артылерыйскую і мінамётную пазіцыі, а таксама сродкі сувязі праціўніка.

Апошнія навіны