13-гадовая плыўчыха заваявала трэцяе золата з рэкордам на Азіяцкіх гульнях
- 23.09.2026, 18:31
Кітайка Юй Цзыды перамагла на дыстанцыі 400 м камплексам.
13-гадовая кітайская плыўчыха Юй Цзыды заваявала трэцяе золата на Азіяцкіх гульнях у Японіі, перамогшы на дыстанцыі 400 м камплексам.
Пры гэтым яна ўстанавіла новы рэкорд Азіяцкіх гульняў — 4 хвіліны 28,56 секунды. Гэта амаль на 4,5 секунды хутчэй за папярэдняе дасягненне, якое трымалася з 2014 года (4.32,97).
У гэтым сезоне хутчэй за Юй Цзыды дыстанцыю пераадольвала толькі ўладальніца сусветнага рэкорду (4.23,65) — канадка Самер Макінтош.
Раней Юй Цзыды перамагла на Азіяцкіх гульнях на дыстанцыях 200 м батэрфляем і 200 м камплексам, таксама з рэкордамі турніру.
У ліпені 2025 года Юй Цзыды стала самай юнай плыўчыхай, якая заваявала медаль чэмпіянату свету, калі ў 12 гадоў узяла бронзу ў складзе кітайскай эстафеты 4х200 м вольным стылем.