Украінская авіяцыя нанесла прыцэльны ўдар па пазіцыях расійскіх акупантаў
- 23.09.2026, 19:25
Лётчыкі на знішчальніках Су-27 нанеслі ўдар авіябомбамі GBU.
Украінская авіяцыя нанесла прыцэльны ўдар па пазіцыях расійскіх акупантаў.
Лётчыкі Паветраных сіл на знішчальніках Су-27 паразілі авіябомбамі GBU будынак, у якім укрываўся асабовы склад праціўніка.
У выніку дакладнага пападання будынак быў знішчаны, а акупанты, што знаходзіліся ўнутры, ліквідаваныя.
Кадрамі баявога вылету і момантам паражэння варожай пазіцыі падзяліўся адзін з украінскіх лётчыкаў у сваім Telegram-канале «Соняшник».