Коул: Па беларускім каліі пакуль нічога канкрэтнага няма
- 23.09.2026, 20:26
Раней Трамп анансаваў здзелку з рэжымам Лукашэнкі па ўгнаеннях.
Пра адсутнасць канкрэтыкі па пастаўках беларускіх калійных угнаенняў у ЗША заявіў спецыяльны прадстаўнік прэзідэнта ЗША па Беларусі Джон Коул у інтэрв'ю расійскаму тэлеканалу «Дождж».
«Мы абмяркоўваем пытанне калійных угнаенняў, думаем, што з гэтым можна зрабіць, <…> пакуль нічога канкрэтнага няма. Але перамовы рухаюцца ў правільным накірунку», — сказаў ён.
Як раней паведаміў дарадца прэзідэнта Літвы па нацыянальнай бяспецы Дайвідас Матулёніс, краіны Балтыі не ідуць на саступкі ЗША ў пытанні транзіту праз сваю тэрыторыю беларускіх калійных угнаенняў.
Ні адна дзяржава ЕС «не можа быць часткай пагаднення, якое ўзгадняецца ЗША, аб імпарце беларускіх угнаенняў», — заявіў напярэдадні міністр замежных спраў Літвы Кястуціс Будрыс.