Азербайджан адкрывае польскаму бізнесу новы шлях у Азію
- 23.09.2026, 21:25
У абыход расійскіх маршрутаў.
Азербайджан умацоўвае ролю важнага транспартнага і лічбавага моста паміж Еўропай і Азіяй. Маршрут, які развіваецца, праз Цэнтральную Азію, Каспійскае мора і Паўднёвы Каўказ павінен стаць альтэрнатывай транспартным шляхам, што праходзяць праз Расію, перадае «Польскае радыё».
Пашырэнне калідора стварае новыя магчымасці для польскіх кампаній, найперш у сферах гандлю, лагістыкі, транспарту і лічбавых тэхналогій.
Паралельна развіваецца лічбавая інфраструктура. У жніўні завершылася пракладка па дне Каспійскага мора аптавалаконнага кабеля, які злучыў Казахстан і Азербайджан.
Чакаецца, што праект павялічыць прапускную здольнасць перадачы дадзеных паміж Азіяй і Еўропай і ўмацуе пазіцыі Азербайджана як рэгіянальнага лічбавага цэнтра.