Пуцінскі прапагандыст: Не здзіўлюся, калі ўкраінцы спаляць Маскву
- 24.09.2026, 7:06
Расіян чакае апакаліптычны сцэнар.
Ваенны лекар і прапагандыст Юрый Евіч заявіў, што не выключае маштабнага наступу Сіл абароны Украіны на тэрыторыю РФ і нават сцэнару, пры якім баявыя дзеянні могуць дайсці да Масквы.
Адпаведны фрагмент выступлення Z-патрыёта апублікаваны ў сетцы, паведамляе «Цензор.нет».
Разважаючы пра ход вайны, прапагандыст узгадаў паход Напалеона на Расію і заявіў, што цяперашняя сітуацыя можа развівацца аж да маштабнага ўварвання ўкраінскіх войскаў у глыб тэрыторыі РФ.
«Я не здзіўлюся, калі дойдзе да таго, што праціўнік спаліць Маскву», — заявіў Евіч.
Такім чынам ён раскрытыкаваў расійскае ваенна-палітычнае кіраўніцтва і грамадства за, на яго думку, недастатковую мабілізацыю рэсурсаў для вайны супраць Украіны. У сваіх разважаннях Евіч фактычна малюе для расіян апакаліптычны сцэнар, пры якім усведамленне маштабаў вайны настане толькі пасля пераносу баявых дзеянняў непасрэдна ў расійскую сталіцу.
Юрый Евіч вядомы падтрымкай расійскай агрэсіі супраць Украіны і ўдзелам у вайне на баку РФ яшчэ з 2014 года.