Анджэй Пачобут сустрэўся са спецпрадстаўніком ЗША Джонам Коўлам
- 24.09.2026, 8:55
Абмяркоўвалася пытанне наступнай місіі па вызваленні палітвязняў у Беларусі.
Былы палітвязень Анджэй Пачобут сустрэўся ў ЗША са спецпрадстаўніком прэзідэнта ЗША па Беларусі Джонам Коўлам. Пра гэта Анджэй Пачобут напісаў на сваёй старонцы ў Facebook.
Пачобут і Коўл абмеркавалі пытанні польскай дыяспары ў нашай краіне, Саюза палякаў, палітвязняў. Яны таксама пагаварылі пра магчымасці паляпшэння сітуацыі ў Беларусі.
«Я ўдзячны за намаганні Коўла дзеля майго вызвалення і вызвалення іншых палітвязняў. Трымаю пальцы скрыжаванымі за яго місію і наступны візіт у Беларусь», — напісаў Пачобут.
Нагадаем, Пачобута затрымалі ў сакавіку 2021 года, а ў лютым 2023-га прысудзілі да васьмі гадоў калоніі ўзмоцненага рэжыму па абвінавачваннях, між іншым, у «распальванні варожасці» і «закліках да дзеянняў супраць бяспекі дзяржавы». Праваабаронцы прызналі яго палітвязнем.
28 красавіка 2026 года яго вызвалілі ў межах абмену зняволенымі паміж Беларуссю і Польшчай.
8 верасня 2026 года Пачобут паехаў у Беларусь праз памежны пераход «Бобраўнікі», вярнуўся ў Польшчу праз тыдзень.
Як падкрэсліваюць праваабаронцы, нягледзячы на гэтую паездку, вяртанне ў Беларусь для многіх застаецца небяспечным.