Рускаму караблю ўжо ўказалі маршрут
- Віктар Шэндэровіч
- 24.09.2026, 10:25
Лаўрову трэба сабе рот зашыць з гэтай лінгвістыкай.
СМІ: «Свабода выкарыстання рускай мовы не толькі на «вызваленых тэрыторыях», але і на ўсёй тэрыторыі Украіны з’яўляецца адной з умоў урэгулявання», — паведаміў Лаўроў.
Цудоўны тэзіс, абсалютна згодзен! З невялікім удакладненнем: гэта быў бы цудоўны тэзіс і пункт для перамоваў — да захопу Крыму (у якім, як і ва ўсёй Украіне, мільёны людзей у той час свабодна выкарыстоўвалі рускую мову).
Але праз тузін крывавых гадоў, пасля Крыму, Данбаса, Бучы, Марыупаля і ўдараў расійскімі балістычнымі ракетамі па гарадах Украіны, нашаму пану Рыбентропу трэба сабе рот зашыць з гэтай лінгвістыкай.
Да краху пуцінскага рэжыму і афіцыйнага, дзяржаўнага пакаяння Расіі за здзейсненае — руская мова ва Украіне будзе выкарыстоўвацца, у палітычным сэнсе, толькі для ўказання маршруту рускаму караблю.
Віктар Шэндэровіч, Telegram.