Даляр і еўра зноў пайшлі ўгару
- 24.09.2026, 11:59
Расійскі рубель працягнуў таннець.
На таргах Беларускай валютна-фондавай біржы ў чацвер, 24 верасня, даляр і еўра зноў падаражэлі.
Даляр прыбавіў 1,04 капейкі і вырас да 3,0309 рубля.
Еўра падаражэў на 0,28 капейкі — да 3,4444 рубля.
Расійскі рубель знізіўся на 0,89 капейкі — да 3,5865 рубля за 100 расійскіх рублёў.
Юань прыбавіў 1,77 капейкі. За 10 юаняў даюць 4,5305 рубля.