BE RU EN

Расіяне пашкодзілі радзільню ў Кіеве

  • 24.09.2026, 13:07

Падчас атакі ў сховішчы нарадзіўся хлопчык.

Падчас масіраванай расійскай атакі на Кіеў у ноч на 24 верасня пашкоджанні атрымала радзільня № 2. Медыкі і пацыенты знаходзіліся ў сховішчы, дзе а 02:05 нарадзіўся хлопчык.

Як перадае Цензор.НЕТ, пра гэта паведаміла дырэктар Дэпартамента аховы здароўя горада Кіева Таццяна Мостепан.

Паводле яе слоў, у выніку абстрэлу ў будынку радзільні часткова выбіла вокны і дзверы з першага па пяты паверхі з боку паркінгу. Таксама пашкоджаныя вокны ў памяшканнях пральні і катэльні.

На момант расійскай атакі пацыенты і супрацоўнікі медыцынскай установы знаходзіліся ў сховішчы, таму сярод іх пацярпелых няма.

Менавіта ў сховішчы радзільні падчас абстрэлу нарадзілася дзіця.

«А 02:05, у разгар атакі, у кіеўскай радзільні нарадзіўся хлопчык. Нават у такую страшную ноч жыццё працягваецца. Нашы медыкі застаюцца побач з пацыентамі пры любых абставінах і робяць усё магчымае, каб дапамога была аказаная своечасова», — расказала Мостепан.

Нягледзячы на пашкоджанні, нанесеныя будынку, радзільня працягвае працаваць і аказваць медыцынскую дапамогу.

Апошнія навіны