На Беларусь абрынуцца моцныя дажджы
- 24.09.2026, 13:30
Сіноптыкі абвясцілі на заўтра аранжавы ўзровень небяспекі.
Аранжавы ўзровень небяспекі надвор'я на 25 верасня абвясціў «Белгідрамет».
Як паведамляе метэасэрвіс pogoda.by, 25 верасня будзе воблачна з праясненнямі. На большай частцы тэрыторыі краіны пройдуць дажджы, уначы па поўначы — моцныя дажджы. Днём паветра прагрэецца да +11…+17°С.
26 верасня будзе воблачна. На большай частцы тэрыторыі краіны чакаюцца дажджы. Днём тэмпература паветра падымецца да +11…+18°С.
27 верасня абяцаюць воблачнае з праясненнямі надвор'е. На большай частцы тэрыторыі краіны магчымыя кароткачасовыя дажджы. Уначы і раніцай месцамі слабы туман. Максімальная тэмпература днём будзе ад +12°С на паўночным усходзе да +20°С на паўднёвым захадзе.