BE RU EN

Паліцыя Арменіі выпусціла на волю беларуса Льва Міхеева

  • 26.09.2026, 15:47

Пра гэта паведаміў праваабаронца Раман Кісляк.

Беларускі палітэмігрант Леў Міхееў, затрыманы армянскай паліцыяй пасля прымусовай высылкі з Грузіі, выпушчаны на волю.

Пра гэта паведаміў «Позірку» праваабаронца Раман Кісляк.

— Перадаў, што бадзёры, у добрым настроі і ўдзячны ўсім за падтрымку, — сказаў Кісляк.

Міхееў пяць гадоў дамагаўся ў Грузіі палітычнага прытулку. У Арменіі ён быў затрыманы па запыце беларускіх уладаў. Абедзве краіны падключаныя да базы вышуку ў рамках СНД. Ерэван, які ўзяў курс на збліжэнне з Еўразвязам, не выдае замежных грамадзян, якіх пераследуюць па палітычных матывах.

Апошнія навіны