Мінскае «Дынама» пацярпела шостае паражэнне ў васьмі матчах
- 26.09.2026, 20:08
Лукашэнка ў лютасці.
У суботу, 26 верасня, мінскае «Дынама» ў матчы чэмпіянату КХЛ сустракалася ў Санкт-Пецярбургу з «Шанхайскімі драконамі». Перамогу атрымалі прадстаўнікі Кітая, паведамляе «Прэсбол».
Шанхайскія драконы — Дынама Мн — 2:1 (1:0, 1:0, 0:1)
Шанхайскія драконы: Хомченко (Мифтахов); Оттенбрайт — Эддисон, Саттер — Соловьев — Мюррей; Чичек — Менелл, Петан — Чен — Яшкин;Малоросиянов — Коледов; Барулин — Сукезе — Александров; Хрипунов — Котляревский — Смит.
Дынама: Фукале (Прохоров); Смит — Брук, Алистров — Тирни (К) — Энас, Смит — Брук; Бишофф — Уэлле (А), Д.А.Липский — Гарднер — Галиев; Кузьмин — Лайл; С.Кузнецов (А) — Усов — Сотишвили; Мальцев — Н.Пышкайло — Чухраев; К.Лозовский, Белкин.
Голы: 1:0 — Яшкин (Барулин, Петан, 9.24). 2:0 — Соловьев (Менелл, Саттер, 23.55). 2:1 — Сотишвили (59.48).
Для «зуброў» гэта другое паражэнне запар і шостае ў васьмі матчах сезона. Нашы хакеісты з васьмю ачкамі займаюць дзявятае месца ў табліцы Заходняй канферэнцыі.
Цяпер каманда Сяргея Брыліна вяртаецца дадому і ў панядзелак, 28 верасня, прыме «Ладу» з Тальяці.