ЗСУ ўстанавілі рэкорд па знішчаных сродках СПА Расіі
- 26.09.2026, 22:28
Упершыню з пачатку вайны за адзін месяц знішчана так шмат расійскіх сродкаў СПА.
У верасні Сілы абароны Украіны ўсталявалі абсалютны рэкорд за ўсю вайну па колькасці знішчаных сродкаў СПА праціўніка за месяц. На гэта звярнуў увагу вядомы ўкраінскі ваенны аглядальнік Аляксандр Каваленка.
Так, паводле наяўных дадзеных, за няпоўны верасень Расія страціла 76 сродкаў СПА. Папярэдні рэкорд быў усталяваны ў разгар украінскага контрнаступлення ў ліпені 2023 года — 73 адзінкі.
- Работа Сіл абароны па паляванні на расійскія сістэмы СПА дае свой вынік, як па эфектыўнасці наступнага ўздзеяння па часова акупаваных тэрыторыях, так і па самой Расіі, - адзначае Каваленка.
У цэлым з пачатку паўнамаштабнага ўварвання Расія страціла, паводле даных Генштаба ЗСУ, 1673 адзінкі СПА. Як тлумачыць аглядальнік, сюды ўваходзяць вельмі розныя сістэмы — не толькі самаходныя зенітныя ўстаноўкі, але таксама элементы некаторых зенітна-ракетных комплексаў і радыёлакацыйныя сістэмы.
- Такую колькасць тэхнікі расійская армія ўжо ніколі не зможа аднавіць і кампенсаваць, а значыць вярнуцца да даваеннага паказчыка закрыцця неба ні тэхнічна, ні тэхналагічна ўжо не здолее, - рэзюмаваў Каваленка.