BE RU EN

Буданаў распавёў, калі Украіна пачне масава выкарыстоўваць дроны-перахопнікі

  • 27.09.2026, 10:28

Прататыпы ўжо выпрабоўваюць у баявых умовах.

Украіна пачне масава выкарыстоўваць дроны-перахопнікі на працягу некалькіх месяцаў.

Пра гэта кіраўнік Офіса Прэзідэнта Украіны Кірыл Буданаў заявіў у каментары Новости.LIVE.

Буданаў адзначыў, што прататыпы дронаў-перахопнікаў ужо выпрабоўваюць у баявых умовах і збіваюць варожыя беспілотнікі.

«Мы ж цяпер выпрабоўваем прататыпы не як раней у лабараторыях, а ў рэальных умовах, і яны робяць сваю працу», — сказаў кіраўнік ОП.

Паводле яго слоў, цяпер гаворка ідзе пра маштабаванне вытворчасці і выкарыстання такіх сістэм. Таму масавае выкарыстанне дронаў-перахопнікаў можа пачацца на працягу некалькіх месяцаў.

Апошнія навіны