Лукашэнка хоча прывозіць на працу мігрантаў з Непала
- 27.09.2026, 11:30
Кіраўнік МЗС Рыжанкоў правёў перамовы з непальскім калегам.
Беларусь і Непал дамовіліся распрацаваць механізм арганізаванага прыцягнення грамадзян Непала на працу ў Беларусь. Пра гэта стала вядома па выніках сустрэчы міністра замежных спраў Беларусі Максіма Рыжанкова з непальскім калегам Шышырам Ханалам, паведамляе прэс-служба МЗС Беларусі.
Бакі дамовіліся правесці міжведамасныя кансультацыі і распрацаваць механізм арганізаванага працаўладкавання грамадзян Непала ў Беларусі. Каардынаваць працу будуць міністэрствы замежных спраў абедзвюх краін.
Міністры таксама абмеркавалі развіццё гандлю і турызму, а таксама супрацоўніцтва на міжнародных пляцоўках.