BE RU EN

ФСБ вырашыла пазбавіцца ад беглага ўкраінскага алігарха

  • 27.09.2026, 12:27

У Сяргея Курчанкі ў Расіі пачаліся праблемы.

Беглы ўкраінскі алігарх Сяргей Курчанка у Расіі страчвае пазіцыі. Ён трапіў у няміласць ФСБ РФ, супраць яго рыхтуецца шэраг крымінальных спраў. Пра гэта паведамляе ўплывовы расійскі рэсурс ВЧК-ОГПУ, які звязваюць са спецслужбамі РФ.

«Чарговы віток апалы перажывае беглы ўкраінскі алігарх Сяргей Курчанка. Усяму віной паводзіны Курчанкі і яго адкрыты фінансавы канфлікт з уплывовым расійскім бізнесменам Яўгенам Юрчанкам», — напісаў канал.

Курчанка неаднаразова трапляў у скандалы ў Расіі. Ён, у прыватнасці, не выплачваў заробкі супрацоўнікам свайго металургічнага камбіната «Ставсталь», кінуў на грошы кліентаў сваёй крыптабіржы Beribit.

«Курчанку ўдалося пераканаць куратараў з Пятай службы ФСБ у тым, што падобныя інцыдэнты больш не паўторацца і ён «перастане свяціцца ў СМІ і ствараць праблемы». Аднак летам 2026 года сітуацыя паўтарылася», — паведаміў ВЧК-ОГПУ.

Паводле ягоных звестак, на «Ставсталі» зноў перасталі выплачваць заробак, алігарх стаў фігурантам вялізарнай колькасці судовых пазоваў. Паралельна з гэтым Курчанка ўчыніў скандал у Маскве, тэрарызуючы разам са сваімі ахоўнікамі шматкватэрны жылы дом.

Як сцвярджаецца, апошняй кропкай стаў фінансавы канфлікт Курчанкі з уплывовым расійскім алігархам Яўгенам Юрчанкам.

«Усе гэтыя падзеі канчаткова паставілі перад яго патронамі ў пагонах пытанне аб неабходнасці замены Курчанкі ў розных схемах на іншую, больш лаяльную і нескандальную крэатуру, пра што яму паведамілі напярэдадні 41-га дня нараджэння 21 верасня», — паведаміў канал.

Рыхтуецца ўвядзенне знешняга кіравання над «Ставсталлю» і шэраг крымінальных спраў у дачыненні да Курчанкі. Яго плануюць абвінаваціць у махлярстве і шматлікіх крадзяжах, у тым ліку на акупаваным Данбасе.

Апошнія навіны