BE RU EN

Беларускія вайскоўцы задзейнічаныя ў манеўрах АДКБ у Расіі

  • 27.09.2026, 15:34

На палігоне адпрацоўваюць дзеянні пры прыгранічным канфлікце.

Міністэрства абароны Беларусі паведаміла пра пачатак камандна-штабных вучэнняў з Калектыўнымі сіламі аператыўнага рэагавання АДКБ. Ідзе гаворка пра манеўры «Узаемадзеянне-2026», «Пошук-2026» і «Эшалон-2026».

Паводле звестак ведамства, вучэнні праходзяць «на палігоне ў Расійскай Федэрацыі». У іх задзейнічаныя вайсковыя кантынгенты з Беларусі, Казахстана, Кыргызстана і Таджыкістана.

На цырымоніі адкрыцця начальнік Аб'яднанага штаба АДКБ генерал-палкоўнік Андрэй Сердзюкоў заявіў, што сярод прыярытэтаў арганізацыі падчас старшынства Расіі — «нарошчванне баявога патэнцыялу» сіл АДКБ, аснашчэнне іх сучасным узбраеннем, беспілотнымі сістэмамі, сродкамі разведкі і РЭБ, а таксама ўдасканаленне супрацьпаветранай абароны.

У Мінабароны Беларусі ўдакладнілі, што вучэнні «Узаемадзеянне-2026» накіраваныя на адпрацоўку сумеснай аперацыі па «лакалізацыі прыгранічнага ўзброенага канфлікту».

На вучэннях «Пошук-2026» будуць адпрацоўваць арганізацыю і вядзенне разведкі ў інтарэсах КСАР АДКБ.

Манеўры «Эшалон-2026» прысвечаныя пытанням матэрыяльна-тэхнічнага забеспячэння.

Апошнія навіны