У Беларусі забаранілі мужчынскія трусы
- 27.09.2026, 18:25
Дзве мадэлі бялізны не прайшлі праверку Дзяржстандарту.
У Беларусі забаранілі прадаваць дзве мадэлі ніжняй бялізны: мужчынскія трусы JDLONG і трусы-баксёры Dovud для хлопчыкаў. Абмежаванні дзейнічаюць з 19 верасня. Прычына ў тым, што бялізна дрэнна ўбірае вільгаць. Паводле даных Дзяржстандарту, паказчык гіграскапічнасці абедзвюх мадэляў склаў усяго 3,2%.
Пад забарону трапілі мужчынскія трусы JDLONG артыкула JD183-4, вырабленыя ў Кітаі. Для такой бялізны гіграскапічнасць павінна быць не ніжэй за 6%, але праверка паказала толькі 3,2%. Таму мадэль забаранілі ўвозіць і прадаваць на тэрыторыі нашай краіны.
Другая мадэль – трусы-баксёры Dovud 2744-5 для хлопчыкаў школьнага ўзросту. Іх вырабляюць у Узбекістане. Тут патрабаванні яшчэ больш строгія: для дзіцячай бялізны гіграскапічнасць павінна быць не ніжэй за 9%. Фактычны паказчык аказаўся тым самым – 3,2%, патлумачылі спецыялісты.