BE RU EN

Узброеныя сілы Украіны разбілі таемную базу расіян у Генічэску

  • 27.09.2026, 20:41

Па аб'екце прыляцелі 16 украінскіх БПЛА.

Уначы 25 верасня ў акупаваным Генічэску было вельмі гучна: пад масіраваны ўдар украінскіх БПЛА патрапіў аб'ект на ўездзе ў горад. Аб гэтым паведаміў правайсковы ўкраінскі канал «Регіон_22», спасылаючыся на ўласныя крыніцы.

Паводле ягоных звестак, мэтай атакі стала будаўнічая база, якую актыўна выкарыстоўвалі расійскія вайскоўцы. Узброеныя сілы Украіны абрушылі на яе не менш як 16 ударных БПЛА. Страты Узброеных сіл РФ удакладняюцца.

«Уначы 25 верасня пры ўездзе ў Генічэск на будаўнічую базу было 16 прылётаў. Месца, у якім жылі акупанты. У выніку — шмат параненых і утылізаваных акупантаў… Цікава было б паглядзець гэтую базу са спадарожніка, што ад яе засталося», — паведаміў канал.

Таксама, паводле ягоных звестак, апошнім часам у Генічэску назіраецца павышаная актыўнасць расійскіх вайскоўцаў. Яны з'язджаюцца ў горад з усёй Арабатскай стрэлкі і спрабуюць змяшацца з мірнымі жыхарамі, каб пазбегнуць удараў.

Апошнія навіны