BE RU EN

Праваслаўныя на Падляшшы адзначаюць Узвіжанне Крыжа

  • 27.09.2026, 20:48

У народнай традыцыі гэты дзень лічыўся мяжой паміж летам і восенню.

27 верасня праваслаўныя на Падляшшы адзначаюць Узвіжанне Крыжа Гасподняга: у храмах праходзяць урачыстыя літургіі, акафісты і ўсенашныя бдзенні, паведамляе «Радыё Рацыя».

Напрыклад, у Свята-Траецкім саборы ў Гайнаўцы напярэдадні адбылося ўсенашнае бдзенне, а сёння запланаваныя дзве літургіі і акафіст Святому Крыжу.

Фото: racyja.com

Свята звязана з успамінам пра знаходжанне Крыжа, на якім быў укрыжаваны Ісус Хрыстос, у Іерусаліме ў IV стагоддзі.

У народнай традыцыі гэты дзень таксама лічыўся мяжой паміж летам і восенню: завяршаліся палявыя работы, пачыналі нарыхтоўваць капусту, а ў гэты дзень ужывалі толькі посную ежу.

Апошнія навіны