BE RU EN

РФ нанесла ўдар па рэзідэнцыі пасла Саудаўскай Аравіі ў Кіеве

  • 28.09.2026, 2:17

Пад ударам таксама апынуліся школы і дзіцячыя сады.

Краіна-агрэсар Расія працягвае тэрор супраць Кіева і іншых украінскіх гарадоў. Толькі ў нядзелю расійскія акупанты запусцілі рэактыўныя дроны па шэрагу грамадзянскіх аб'ектаў у Кіеве, у тым ліку два дзіцячыя сады і дзве школы. Пад удар таксама трапіла рэзідэнцыя пасла Саудаўскай Аравіі.

Пра гэта расказаў прэзідэнт Украіны Уладзімір Зяленскі на сваёй старонцы ў X.

Кіраўнік дзяржавы адзначыў, што такі выбар мэт мае толькі адно азначэнне — тэрарызм. Ніякага ваеннага значэння атаканыя аб'екты не маюць. Такімі ўдарамі вораг імкнецца нанесці як мага большую шкоду ўкраінскаму народу.

Паводле слоў прэзідэнта Украіны, у выніку сённяшніх атак акупантаў ёсць загінулыя, дзесяткі людзей пацярпелі.

Тым часам у Дняпрапятроўскай вобласці вораг ударыў па спартыўнай школе, а на Сумшчыне — па абласным доме дзіцяці.

Кіраўнік дзяржавы адзначыў, што ўсе гэтыя ўдары дэманструюць нежаданне Расіі спыняць тэрарызм, і міжнародныя партнёры павінны цьвяроза ацэньваць сітуацыю.

Прэзідэнт Украіны перасцярог свет ад веры ў пустыя абяцанні Крамля.

«Расія ўмее падаваць такія абнадзейлівыя дыпламатычныя сігналы, якія ў свеце проста хочуць пачуць. Умее падаваць такія сігналы, каб адцягнуць жорсткія крокі з боку свету ў адказ на вайну», — заявіў лідар краіны.

У сувязі з гэтым прэзідэнт заклікаў поўнасцю рэалізаваць падпісаны ў ЗША закон імя сенатара Ліндсі Грэма пра новыя санкцыі супраць Расіі. Украіна разлічвае на моцныя крокі міжнародных партнёраў.

«Важна, каб і іншыя нашы партнёры з «Вялікай сямёркі» і «Вялікай дваццаткі» прытрымліваліся прынцыповай пазіцыі», — дадаў украінскі лідар.

Прэзідэнт Украіны расказаў пра падрыхтоўку новых санкцыйных пакетаў, у тым ліку супраць фінансавых ланцужкоў, схем паставак кампанентаў і абсталявання для вытворчасці расійскай зброі. Абмежаванні закрануць таксама канкрэтныя прадпрыемствы і фізічных асоб, задзейнічаных у вытворчасці расійскай балістыкі.

Паводле слоў Зяленскага, новыя санкцыі могуць запрацаваць ужо ў кастрычніку, каб падштурхнуць краіну-агрэсара да рэальнай дыпламатыі.

Апошнія навіны