BE RU EN

Археолагі зрабілі нечаканае адкрыццё пад Мінскам

  • 29.09.2026, 16:44

На гарадзішчы Банцараўшчына знайшлі сляды раней невядомага паселішча.

Гарадзішча Банцараўшчына ў Мінскім раёне, якое археолагі даследуюць ужо роўна 100 гадоў, працягвае прыносіць сюрпрызы.

У гэтым сезоне вучоныя выявілі тут каштоўны артэфакт, а таксама зрабілі важнае адкрыццё, якое дазволіць па-новаму зірнуць на жыццё гэтага старажытнага паселішча.

Пра вынікі новых раскопак паведамілі ў Інстытуце гісторыі НАН.

Даследаванні ў гэтым сезоне праходзяць пад кіраўніцтвам навуковай супрацоўніцы Інстытута гісторыі Элоны Ляшкевіч. Асноўныя працы сканцэнтраваныя на схіле гарадзішча.

Менавіта тут, на месцы стаянкі ранняга неаліту, археолагі натрапілі на сляды раней невядомага паселішча. Праўда, пакуль гэта толькі здагадка, якую яшчэ трэба пацвердзіць.

Таксама на схіле гарадзішча вучоным удалося выявіць новыя элементы старажытнай абарончай сістэмы. У прыватнасці, яны зафіксавалі пачатак рова, які калісьці абараняў паселішча.

Яшчэ адным сюрпрызам стала бронзавая булаўка. У Інстытуце гісторыі падкрэслілі, што гэта абсалютна ўнікальны артэфакт для Цэнтральнай Беларусі эпохі жалезнага веку.

Апошнія навіны