Лукашэнка загадаў прыбраць аўтамабілі з мінскіх двароў
- 3.09.2026, 14:07
Дыктатар хоча «дыхаць прыродай».
Лукашэнка на сустрэчы са старшынём Мінгарвыканкама Уладзімірам Кухаравым 3 верасня выдаў чарговую «геніяльную» ідэю — прыбраць аўтамабілі з двароў жылых дамоў, каб людзі нарэшце «дыхалі чыстай прыродай». Пра гэта паведамляе БелТА.
Правіцель прызнаўся, што від прыпаркаваных у дварах машын робіць на яго «жудаснае ўражанне». «Стаіць дом, перад ім сквер да праезнай часткі — добра, прыгожа. Але гэта рэдкасць. А ў іншых выпадках — гэта акіян аўтамабіляў. Недзе брудныя, замызганыя. Ну не вельмі прыгожа, калі будынак патанае ў верніцы гэтых аўтамабіляў», — паскардзіўся ён, відавочна не задумваючыся над тым, адкуль у дварах наогул бяруцца гэтыя самыя машыны і чаму ў людзей няма іншых варыянтаў іх паркаваць.
Пры гэтым сам правіцель прапаноўваў дзейнічаць нібыта не забаронамі, а «паступова».
Як менавіта тысячы мінчукоў, у якіх проста няма альтэрнатыўных месцаў для аўтамабіляў, павінны вырашаць гэтую праблему — і хто аплаціць будаўніцтва новых стаянак «падалей» — Лукашэнка, як звычайна, удакладняць не стаў.