Энды Бёрнэм: Брэксіт нанёс Вялікабрытаніі больш шкоды, чым карысці
- 30.09.2026, 9:37
Пасля выхаду з ЕС краіна страціла частку кантролю над эканомікай і іміграцыяй.
Прэм’ер-міністр Вялікабрытаніі Энды Бёрнэм заявіў, што Брэксіт прынёс краіне больш шкоды, чым карысці, піша агенцтва DPA.
Падчас выступлення на з’ездзе Лейбарысцкай партыі ў Ліверпулі Бёрнэм заявіў, што Вялікабрытанія павінна вызначыцца са сваімі даўгатэрміновымі адносінамі з Еўрапейскім саюзам.
Прэм’ер адзначыў, што пазней сёлета прадставіць варыянты паглыблення адносінаў паміж Вялікабрытаніяй і ЕС. Паводле яго слоў, краіна павінна вызначыць далейшы кірунак супрацоўніцтва са сваім найбуйнейшым рынкам.
«Я не магу сказаць вам, што цяперашняя сітуацыя нас задавальняе. Брэксіт прынёс нам больш шкоды, чым карысці», — заявіў Бёрнэм.
Ён таксама адзначыў, што пасля выхаду з ЕС Вялікабрытанія страціла частку кантролю над эканомікай і іміграцыяй.
Бёрнэм паведаміў, што скарыстаецца маючым адбыцца самітам Вялікабрытанія — ЕС, каб прадставіць краіне варыянты доўгатэрміновых адносінаў з еўрапейскімі партнёрамі.
Паводле слоў Бёрнэма, Брэксіт не забяспечыў Вялікабрытаніі больш кантролю. Ён звязаў страту часткі кантролю над эканомікай з доўгім перыядам нізкіх тэмпаў росту.
«Брэксіт не даў нам кантролю. Мы страцілі частку кантролю над нашай эканомікай, паколькі дзесяцігоддзі нізкіх тэмпаў росту паставілі нас у больш уразлівае становішча. І мы страцілі частку кантролю над іміграцыяй», — сказаў прэм’ер.
У той жа час Бёрнэм заявіў пра неабходнасць вызначыцца з адным з варыянтаў будучых адносінаў з ЕС, які можа даць Вялікабрытаніі больш яснасці адносна сваёй пазіцыі і будучыні Еўропы.
Саміт паміж Вялікабрытаніяй і ЕС, запланаваны на ліпень, адклалі пасля адстаўкі папярэдніка Бёрнэма Кіра Стармера. Новая дата правядзення сустрэчы пакуль не вызначаная.