BE RU EN

У Беларусі ўсё часцей звальняюць працаўнікоў

  • 30.09.2026, 10:48

У жніўні асабліва вылучалася сельская, лясная і рыбная гаспадарка.

Беларускія прадпрыемствы ў жніўні звальнялі часцей, чым прымалі на працу. Пра гэта сведчаць даныя Белстата. У справаздачу не ўвайшлі звесткі пра мікра- і малыя прадпрыемствы без ведамаснай падпарадкаванасці.

За жнівень на працу прынялі 100,13 тыс. чалавек, а звольнілі 110,4 тыс., то-бок звальненняў аказалася больш на 10 263. Значна на сітуацыю паўплывала працаўладкаванне выпускнікоў гэтага года.

У параўнанні са жніўнем 2025 года колькасць як прыёмаў, так і звальненняў павялічылася на 6,6%.

За студзень — жнівень прадпрыемствы прынялі 538,5 тыс. чалавек і звольнілі 578 тыс. Перавес на карысць звальненняў склаў 39,5 тыс. Працаўладкаванняў за гэты перыяд стала больш на 6%, звальненняў — на 7,8%.

У жніўні звальненняў было больш, чым прыёмаў, у наступных сферах: інфармацыя і сувязь (-46), сельская, лясная і рыбная гаспадарка (-4734), апрацоўчая прамысловасць (-175), транспарт і лагістыка (-209), паслугі па часовым пражыванні і харчаванні (-1700), адукацыя (-7716).

Прыёмаў аказалася больш, чым звальненняў, у будаўніцтве (+19), гандлі (+413), дзяржаўным кіраванні (+72) і ахове здароўя (+4627).

Па выніках васьмі месяцаў звальненні пераважалі ў апрацоўчай прамысловасці (-10 264), ахове здароўя (-2892), транспарце і лагістыцы (-5251), інфармацыі і сувязі (-1361), гандлі (-1210) і адукацыі (-23 266).

Станоўчы баланс працаўладкаванняў за студзень — жнівень склаўся ў сельскай, лясной і рыбнай гаспадарцы (+3578), будаўніцтве (+5803) і дзяржаўным кіраванні (+208).

Апошнія навіны