У Малдове ўпаў і выбухнуў беспілотнік
- 30.09.2026, 11:47
Дрон заўважылі на невялікай вышыні над Бендэрамі.
Раніцай 30 верасня беспілотнік праляцеў праз паветраную прастору Малдовы, пасля чаго ўпаў за межамі вёскі Гырбавец у Аненій-Нойскім раёне і выбухнуў.
Пра гэта паведаміў Генеральны інспектарат паліцыі ў сацсетках, піша выданне NewsMaker.
Як адзначаецца, пра здарэнне паліцыі стала вядома ў 05:40, калі паступіла паведамленне, што над горадам Бендэры заўважылі дрон, які ляцеў на нізкай вышыні.
Пазней дрон упаў паблізу вёскі Гырбавец, дзе і выбухнуў. Паводле папярэдніх даных, ахвяр няма.
Тэрыторыю ачапілі, на месцы здарэння працуюць спецыялізаваныя падраздзяленні паліцыі. Эксперты агледзяць аб’ект і высвятляць усе абставіны інцыдэнту.