Сасновіч сенсацыйна перамагла 37-ю ракетку свету ў Пекіне
- 30.09.2026, 11:52
Беларуска ўпэўнена выйшла ў другі круг прэстыжнага турніру.
Беларуская тэнісістка Аляксандра Сасновіч атрымала перамогу ў першым крузе турніру WTA-1000 у Пекіне, паведамляе Onlíner. На наступным этапе мы ўбачым дзвюх беларусак.
Пасля пераадолення кваліфікацыі саперніцай Аляксандры стала 37-я ракетка свету — аўстралійка Талія Гібсан. Але, нягледзячы на статус аўтсайдара, беларуска атрымала ўпэўненую перамогу — 6:1, 6:4.
У другім крузе Сасновіч чакае яшчэ больш сур'ёзнае выпрабаванне: 19-я ракетка свету Кацярына Аляксандрава.
Нагадаем, што з другога раўнда ў барацьбу ўступае і іншая беларуская тэнісістка — Арына Сабаленка. Яе саперніцай стане пераможца паядынку паміж Ганнай Бондар і Рэнатай Сарасуа.