BE RU EN

«Мінсктранс», вы хочаце, каб мы пешшу дабіраліся на працу?»

  • 30.09.2026, 13:15

Ці гэта проста клопат пра нашае здароўе?

Мінчукі скардзяцца ў Threads на працу грамадскага транспарту. Паводле іх слоў, некаторыя тралейбусы ўвогуле не прыязджаюць ні паводле раскладу, ні пазней.

«Мінсктранс», патлумачце мне, калі ласка, чаму на працягу года ў Мінску пастаянна не прыязджае транспарт — тралейбусы №29, №61, аўтобус №175с, якія ёсць у раскладзе? – піша striksy.03. — Як жа гэта дастала. То зімой стой і мярзні, то цяпер восенню, пасля працы.

Ладна, аўтобус прыехаў, але з затрымкай, пра якую ніхто не ведаў — ні на электронным табло, ні ў Яндэкс-картах. А тралейбусы №29 і №61 увечары ў гадзіну пік вельмі любяць не прыязджаць ні паводле раскладу, ні пазней. Дадому з трыма перасадкамі ўжо ніяк не дабрацца.

Я цудоўна разумею, што ўсюды не стае людзей на працоўных месцах. Але мая прэтэнзія не ў тым, што транспарт не прыехаў, а хутчэй у іншым — ніхто нас не інфармуе пра тое, што транспарту ўвогуле не будзе. Я б спакойна праехалася на самакатзе або на іншым транспарце да іншага прыпынку, калі б ведала, і не марнавала б дарэмна час і свае сілы».

Мінчукі падтрымалі аўтарку паста. Сайт Charter97.org прыводзіць некаторыя каментарыі:

- Ды ў нас жудасна ходзіць транспарт, інтэрвал руху — па 20 хвілін. Езджу на працу з перасадкай, чыстай язды 40–45 хвілін. І столькі ж чакання на прыпынках.

- Што да 29-га тралейбуса — цалкам згодная.

- 91-ы аўтобус так пастаянна ездзіць. Па асобным раскладзе.

- «Мінсктранс», вы хочаце, каб мы пешшу дабіраліся на працу? Гэта проста такі клопат пра нашае здароўе?

Апошнія навіны