Украінцы на танках наблізіліся да пазіцыі расіян і адкрылі агонь прамаю наводкай
- 30.09.2026, 22:16
Відэафакт.
Украінскія абаронцы на двух танках 475-га штурмавога палка Code 9.2 пад прыкрыццём дронаў атакавалі пазіцыю расійскіх акупантаў і вялі па ёй агонь прамаю наводкай.
Як паведамляе Цензор.НЕТ, падчас атакі расійскія вайскоўцы спрабавалі спыніць бранетэхніку з дапамогай вялікай колькасці ўдарных беспілотнікаў.
Дзякуючы дадатковаму браняванню баявыя машыны вытрымалі ўдары варожых дронаў, а іх экіпажы працягнулі выкананне баявой задачы і пасля паражэння пазіцыі праціўніка паспяхова адышлі.
Падчас атакі байцы 475-га штурмавога палка таксама выкарыстоўвалі некалькі ўласных беспілотнікаў для суправаджэння і падтрымкі танкавых экіпажаў.
Нягледзячы на ўсталяваныя ахоўныя экраны і дадатковае браняванне, танкі захавалі хуткасць і манеўранасць, што дазволіла экіпажам паўнавартасна весці агонь і паспяхова выйсці з-пад удараў праціўніка.