BE RU EN

Пуцін выглядаў на рэдкасць жалюгодным і разгубленым

  • Андрэй Піянткоўскі
  • 4.09.2026, 8:38

Сусветная большасць сказала сваё слова.

Улюбёны тэзіс пуцінскай прапаганды — «нас падтрымлівае сусветная большасць» — быў пераканаўча абвергнуты на саміце ШАС у Бішкеку менавіта гэтай самай большасцю.

Прэм’ер Модзі, апіраючыся на маральны аўтарытэт сваіх вялікіх суайчыннікаў — Буды і Гандзі, — ад імя нават не большасці, а ўсяго чалавецтва заклікаў (патрабаваў) Пуціна спыніць бессэнсоўнае крывапраліцце ў цэнтры Еўразійскага кантынента.

Старшыня Сі, менш схільны да эмацыйных ацэнак, канстатаваў бяссілле ўсіх наяўных сёння сусветных інстытутаў, уключаючы ААН, іх няздольнасць спыніць разбуральную вайну, што цягнецца пяты год і ўжо забрала сотні тысяч чалавечых жыццяў. Сі заявіў, што ён асабіста мае намер узмацніць каардынацыю і камунікацыю з бакамі канфлікту ва Украіне дзеля палітычнага ўрэгулявання крызісу.

Ён таксама нагадаў, што Кітай яшчэ ўлетку 2024 г. прадставіў мірны план па ўрэгуляванні ва Украіне. У ім было 12 пунктаў, сярод якіх — павага суверэнітэту і тэрытарыяльнай цэласнасці ўсіх краін, а таксама неадкладнае спыненне агню і баявых дзеянняў.

Характэрна, што ніводзін з 28 дакументаў, падпісаных удзельнікамі саміту ў Бішкеку, не закранае найбольш драматычную з абмеркаваных імі праблем. Такімі глыбокімі аказаліся разыходжанні паміж адным з удзельнікаў і сусветнай большасцю. Абвешчаныя Старшынём Сі планы каардынацыі ім асабіста працэсу спынення вайны ва Украіне смяротна напалохалі ўжо цалкам залежнага ад яго імперскага маніяка.

Ён выглядаў на рэдкасць жалюгодным і разгубленым падчас свайго гадзіннага стэндапчыка перад крамлёўскім пулом.

Затое як арганічна ўкладаюцца ў каардынацыю Сі ўжо запланаваны візіт Андрэя Сыбігі, а затым і гістарычны візіт Уладзіміра Зяленскага у Пекін.

Андрэй Піянткоўскі, kasparovru.com

Апошнія навіны