BE RU EN

У акупаваным Крыме ўспыхнуў пажар каля аэрадрома «Гвардзейскае»

  • 4.09.2026, 10:37

Моцнае гарэнне зафіксавалі спадарожнікі.

У часова акупаваным Крыме ўначы гучалі выбухі. У выніку атакі зафіксавалі пажар каля ваеннага аэрадрома «Гвардзейскае», які акупанты выкарыстоўваюць для удараў па ўкраінскіх гарадах і грамадах.

У кірунку аэрадрома праехалі як мінімум сем пажарных машын. Пра гэта піша Telegram-канал «Крымскі вецер».

Паводле даных канала, гэтай ноччу пажар успыхнуў на захад ад аэрадрома «Гвардзейскае». Гарэнне зафіксавалі спадарожнікі.

«Крымскі вецер» таксама дадае, што падпісчыкі канала паведамлялі пра магутны выбух у раёне Гвардзейскага каля 22:00 3 верасня. Праз 20 хвілін у кірунку аэрадрома памчаліся як мінімум сем аўтамабіляў пажарнай аховы.

«Ці быў пажар выкліканы падзеннем абломкаў пры збіцці, ці быў прылёт па мэце — невядома», — удакладняе «Крымскі вецер».

Апошнія навіны