Расійскі бізнес пачаў масава «збягаць» у Кітай
- 4.09.2026, 11:09
Кітайскія партнёры актыўна садзейнічаюць гэтаму працэсу.
Расійскія кампаніі з Далёкага Усходу пачалі разглядаць перанос бізнесу ў Кітай з-за высокіх падаткаў і высокага кошту крэдытаў.
Кітайскія партнёры прапануюць прадпрымальнікам крэдыты прыблізна пад 3%, ніжэйшыя падаткі і гранты на капітальныя выдаткі, як даведаўся Dialog.UA.
Пра гэта паведаміў кіраўнік «Апоры Расіі» Аляксандр Калінін. Паводле яго слоў, кітайскія партнёры ўжо актыўна прапануюць далёкаўсходнім кампаніям рэгістравацца ў прамысловых і тэхналагічных парках КНР.
«Нашы таварышы з Кітая ўжо пераманьваюць далёкаўсходнія кампаніі перарэгістравацца ў кітайскіх прампарках, тэхнапарках — праз раку, груба кажучы», — сказаў Калінін на палях Усходняга эканамічнага форуму.
Інтарэс расійскага бізнесу да пераезду ў Кітай пацвердзілі і ў кампаніі «Дзелавыя рашэнні і тэхналогіі» (ДРТ, былы Deloitte у РФ). Цяпер у КНР працуюць каля 3800 арганізацый з расійскім удзелам.