У Мінску падсобку прадалі ў восем разоў даражэй за пачатковую цану
- 4.09.2026, 17:14
За 17 «квадратаў» разгарнулася сапраўдная барацьба.
У Мінску працягваецца продаж падсобак у старым жыллёвым фондзе. На здзіўленне, такая нерухомасць аказалася даволі папулярнай. Першы аўкцыён прайшоў бурна: 16-метровае памяшканне падаражэла з 7600 да 115 000 рублёў. На другім аўкцыёне пачатковая цана ўзрасла з 7600 да 96 900 рублёў. Сёння прайшлі трэція таргі. Які вынік?
Сёння прадавалі падсобку ў доме на 2-м завулку Баграціёна, 19. Яе плошча — 16,8 кв. м.
Пачатковая цана пачыналася з 12 000 рублёў. У працэсе таргоў яна дасягнула 98 770.
— 30 удзельнікаў вялі актыўную барацьбу за права ўласнасці, — паведамляюць у Дзяржаўным камітэце па маёмасці. — У выніку пачатковая цана лота ўзрасла больш чым у восем разоў. Высокая канкурэнцыя пацвярджае: попыт на камерцыйныя плошчы ў Мінску стабільна расце, інвестары гатовыя актыўна змагацца за перспектыўныя аб’екты.
14 верасня адбудуцца яшчэ адны таргі. Будуць шукаць уладальнікаў для чарговага нежылога ізаляванага памяшкання на вуліцы Клумова, 5–19.