BE RU EN

Пазітыўная навіна пра авіяблакаду РФ

  • Антон Павлушко
  • 4.09.2026, 18:10

Як расіянам закрываюць неба.

Пачынаючы з 22-га года ў расіян закрытыя грамадзянскія аэрапорты наступных гарадоў: Анапа, Белгарад, Бранск, Варонеж, Курск, Ліпецк і Растоў-на-Доне + усе ў акупаваным Крыме. У многіх гарадах няма пасажырскіх аэрапортаў, бо іх закрылі ў 90-х або 2000-х гадах – гаворка пра Смаленск, Рязань, Тулу, Арол і іншыя.

Такім чынам, з пачаткам вайны частка расійскіх авіязносін па перыметры мяжы з Украінай ужо закрытая. Увесь авіятрафік пераключыўся на чыгунку і аўтатранспарт. Большасць вылетаў ідзе з трох маскоўскіх аэрапортаў, Піцера і Сочы... Вось функцыянаванне гэтага аэрапорта ў умоўнай блізкасці да мяжы вельмі здзіўляе. Краснадар таксама працуе, але з пастаяннымі паўзамі з-за дронаў.

Дык выглядае, што трэба ляцець-бамбіць Маскву, але там дронаў якраз чакае ўсё расійскае СПА. Таксама трэба лятаць чымсьці танным і масавым, каб проста спыніць працу, а не абавязкова нешта спальваць. То-бок лагічна чакаць шмат відэа з таннымі дронамі-прынадамі ў кірунку Масквы, якія будуць раскіданыя на шляху да маскоўскіх аэрапортаў па лясах і палях расійскіх рэгіёнаў, але, на жаль, на большасці відэа бачны якраз пралёты класічных «Лютых» і ФП-1/2.

Акрамя авіязносін, лагічна было б таксама спыняць расійскую чыгунку па перыметры мяжы, але пакуль што гэта адзінкавыя ўдары. Ці «дзіўныя» ўдары кшталту паражаных лакаматываў у Ілавайску або Дэбальцаве, што адносна блізка да лініі фронту, але цягнікі там неяк ходзяць. Гэта дзіўна. Што ўжо казаць пра нейкія Валуйкі.

Але ў афіцыйнай заяве пра блакаду расіян у небе ёсць свой пазітыў. У расійскім небе лятаюць дзясяткі замежных кампаній — ад адзінага еўрапейскага аператара, сербскай Air Serbia, да шматлікіх турыстычных «аператараў», якія давозяць расіян да ўмоўнага Стамбула, адкуль яны ўжо далей ляцяць па сваіх справах у розныя Міланы і Лонданы.

Кожная такая замежная кампанія вымушаная неяк рэагаваць на афіцыйную заяву Украіны ў ICAO пра небяспеку авіязносін у Расіі. Калі або калі-небудзь нешта ўпадзе, кампаніі давядзецца за гэта плаціць, і яе будуць цягаць па судах. Таму частка будзе скарачаць сваю прысутнасць у Расіі.

На замежны трафік прыпадае 18,4% усіх расійскіх авіяперавозак. У сваю чаргу замежнікі кантралююць 47% усяго трансгранічнага трафіку расіян. Калі нават палова кампаній сыдзе з расійскага рынку, то расіянам або давядзецца часткова кампенсаваць гэта ўласнымі авіякампаніямі, або проста адмовіцца ад некаторых накірункаў. Відаць, на гэта і разлічаныя такія заявы Украіны.

Паглядзім, як і чым будзе адбывацца авіяблакада Расіі. Разавыя акцыі па блакаванні таго ці іншага накірунку ўжо адбываліся неаднаразова. Каб надоўга паралізаваць усю маскоўскую агламерацыю, патрэбныя сотні (тысячы?) танных дронаў у дзень.

Антон Павлушко, «Фэйсбук»

Апошнія навіны