Стала вядома, хто прадставіць Беларусь на конкурсе «Місіс Сусвет»
- 4.09.2026, 20:40
Конкурс адбудзецца ў Каломба.
«Уладальніца тытула «Лэдзі Беларусь-2025» Маргарыта Маскяліене прадставіць Беларусь на міжнародным конкурсе «Місіс Сусвет». Ён адбудзецца ў кастрычніку ў Каломба — сталіцы Шры-Ланкі. Чакаецца, што за карону прыедуць пазмагацца прадстаўніцы са 120 краін.
У Маргарыты чацвёра дзяцей: старэйшай дачцэ Магеме ў кастрычніку споўніцца 12 гадоў, Алме цяпер 7 гадоў, Алсу — 5, а малодшаму Алемару напрыканцы верасня споўніцца 3 гады. У сям'і таксама жывуць дзве сабакі і два каты, паведамляе БелТА.
Сама Маскяліене нарадзілася ў Мінску, але некалькі гадоў таму сям'я пераехала ў вёску. Са сцэнай яна знаёма з дзяцінства: з 6 гадоў выступала ў ансамблі танца «Равеснік», пазней займалася мадэлінгам. Яна мае дзве вышэйшыя адукацыі і ступень магістра мастацтвазнаўства.
Пра свой характар Маргарыта кажа коратка: «Звонку я выглядаю як прынцэса, але ўнутры я воін». Цяпер яна працягвае займацца дэфіле, працуе над маўленнем з рэпетытарам і рыхтуецца да паездкі ў кастрычніку.
Пуцёўку на «Місіс Сусвет» Маскяліене атрымала пасля перамогі ў праекце «Лэдзі Беларусь-2025», які стаў нацыянальным адборам на міжнародны конкурс.»