Трамп: Уіткоф і Кушнер вязуць у Маскву прапанову спыніць вайну
- 4.09.2026, 22:11
Прэзідэнт ЗША заявіў, што «ёсць нядрэнны шанец».
Прэзідэнт ЗША Дональд Трамп у пятніцу, 4 верасня, заявіў, што яго спецыяльныя прадстаўнікі Стыў Уіткоф і Джарэд Кушнер вязуць у Маскву прапанову аб спыненні вайны, паведамляе Clash Report.
Падчас зносін Трампа з журналістамі ў Белым доме яму задалі пытанне, ці вязуць Уіткоф і Кушнер у Маскву новыя мірныя прапановы.
«Не, яны вязуць прапанову скончыць вайну. Таму што я скончыў восем вайнаў… і не атрымаў за гэта ніякай узнагароды. Ці дасталася мне Нобелеўская прэмія міру? Не», — адказаў Трамп, пасля чаго журналісты перайшлі да іншых пытанняў.
Пазней Трамп патлумачыў няздольнасць спыніць вайну РФ супраць Украіны тым, што прэзідэнт Украіны Уладзімір Зяленскі і расійскі дыктатар Уладзімір Пуцін «ненавідзяць адзін аднаго».
«Я адправіў Уіткофа і Кушнера, двух выдатных перамоўцаў… каб паспрабаваць нешта зрабіць. І ёсць добры шанец, што гэта атрымаецца», — дадаў ён.