BE RU EN

У Смалявічах расіянін ударыў школьніка на дзіцячай пляцоўцы

  • 5.09.2026, 7:00

Падазраваны затрыманы.

Крымінальную справу за хуліганства ўзбудзілі ў дачыненні да грамадзяніна Расіі, які ўдарыў 11-гадовае дзіця ў Смалявічах. Відэа інцыдэнту, які адбыўся вечарам 2 верасня на дзіцячай пляцоўцы каля дома № 3 на вуліцы Г. Ціхава, апублікаваў тэлеграм-канал «Мінская праўда».

Мужчына падбег да групы школьнікаў, пасля рэзка пацягнуў аднаго з іх за руку. Дзіця ўпала на зямлю. Пасля гэтага мужчына дапамог яму падняцца, ударыў шасцікласніка па галаве і пайшоў.

Асобу нападніка ўстанавілі. Ім аказаўся расіянін, які часова знаходзіцца ў нашай краіне. У дачыненні да яго ўзбудзілі крымінальную справу за хуліганства. Падазраваны затрыманы.

Апошнія навіны