BE RU EN

Прэзідэнт Сербіі Вучыч ідзе ў прэм'еры

  • 5.09.2026, 22:55

Пазачарговыя парламенцкія выбары адбудуцца напрыканцы кастрычніка.

Сербскі прэзідэнт Аляксандар Вучыч узначаліць спіс кіроўнай Сербскай прагрэсіўнай партыі (СПП) і стане кандыдатам на пасаду прэм'ер-міністра на маючых адбыцца парламенцкіх выбарах, паведамляе «Радыё Свабода».

Кіраўнік парламенцкай фракцыі СПП Міленко Ёванаў заявіў, што Вучыч і ягоная палітыка з'яўляюцца «фундаментам, на якім сёння трымаецца Сербія». Ёванаў дадаў, што антыўрадавыя пратэсты ўзначальваюць «незначныя, ананімныя і неструктураваныя палітычныя групы», якія ў разе прыходу да ўлады нібыта «ператвораць краіну ў канцлагер».

У ліпені Аляксандар Вучыч у інтэрв'ю Die Presse высока ацаніў шанцы сваёй партыі на перамогу на выбарах у кастрычніку. «Праз тры месяцы мы выйграем выбары, якія будуць значна больш дэмакратычнымі, чым у многіх краінах. Мы зробім Сербію эканамічна мацнейшай», — сказаў ён.

У Сербіі апошнія два гады перыядычна праходзяць маштабныя антыўрадавыя акцыі, рухаючай сілай якіх стала моладзь. На фоне гэтых пратэстаў Аляксандар Вучыч пачаў казаць, што збіраецца пакінуць пасаду прэзідэнта, не чакаючы заканчэння тэрміну ў сярэдзіне 2027 года.

Апошнія навіны