Перамовы Пуціна і пасланцаў Трампа цягнуліся тры гадзіны
- 6.09.2026, 8:32
Амерыканскія прадстаўнікі пакінулі Крамль.
Спецпрадстаўнікі прэзідэнта ЗША Стыў Уіткоф і Джарэд Кушнер завяршылі перамовы з расійскім дыктатарам Уладзімірам Пуціным у Крамлі. Сустрэча працягвалася больш за тры гадзіны.
Пра гэта паведамляе РБК-Украіна са спасылкай на шэраг расійскіх СМІ.
Паводле інфармацыі, Уіткоф і Кушнер пакінулі тэрыторыю Крамля пасля больш чым 2,5 гадзіны перамоваў з Пуціным. Увогуле сустрэча працягвалася звыш трох гадзін.
У пачатку перамоваў дыктатар заявіў, што з паўночы 5 верасня РФ не наносіла ўдараў па Кіеве. Пры гэтым ён адмаўляў наяўнасць дамоўленасцяў з Украінай аб больш шырокім спыненні ўдараў тэрмінам на тры дні.
Паводле слоў Пуціна, украінскі бок заклікаў да трохдзённага перамір'я, аднак Масква нібыта не заключала з Кіевам падобных дамоўленасцяў.
Ён таксама заявіў, што расійскаму боку «камфортна працаваць» з Уіткофам і Кушнерам. Пры гэтым кіраўнік Крамля адзначыў, што кантакты з амерыканскімі прадстаўнікамі нібыта прыносяць карысць, а падчас сустрэчы планаваў абмеркаваць з імі «усе мадальнасці» ўрэгулявання вайны супраць Украіны.
Уіткоф, са свайго боку, назваў зносіны з Пуціным адным з «найлепшых і памятных» момантаў у сваім жыцці.
Пасля завяршэння перамоваў амерыканскія прадстаўнікі пакінулі Крамль. Чакаецца, што 6 верасня Уіткоф і Кушнер працягнуць кантакты ўжо ў Кіеве.